Духоуны свет лiрычнага героя у паэзii Пiмена Панчанкi.

Калi пачалася Вялiкая Айчынная вайна, П.Панчанка адным с першых стау на абарону Радзiмы: “Беларусь, я -- твой воiн адданы i сын, мае думкi i сэрца заусёды з табою". У вершы "Кожны з нас прыпасае радзiмы куток...“ паэт расказвае пра цяжкiе падзеi 1941г. З акруження на усход, за лiнiю фронту, прабiраюцца нашы воiны, адзiн з якiх - беларус. Трапiушы у аршанскiя лясы, родныя мясцiны, баец падпоуз да сяла, расхiнуу асцярожна кусты i знямеу - камiны... камiны... Многа фашысцкiх здзекау паспеу пабачыць салдат на спапялёнай i здратаванай ворагам роднай зямлi, але такое... Немагчыма было пазнаць родны куток: з усяго жывога застауся толькi абгарэлы клен, якi пасадзiу калiсьцi яго бацька. Вакол горкi пыл, жудасная цiшыня, нi стуку, нi груку. I салдат упау на зямлю, якая "прытулiлася целам магутным” да яго, нiбы просячы абаранiць яе ад злых ворагаулiхадзеяу. У сэрцы салдата, што зведала горыч адступленняу, нечалавечы боль па ахвярах, па параненай радзiме, мацнее нянавiсць да ворагау.

I прамыла раса мае сумныя вочы.

Каб убачыу я усе, каб запомнiу усе.

Каб я думау пра помсту i удзень, i у ночы.

I хаця паэзiя П.Панчанкi была i есць глыбока гуманiстычная, суровая неабходнасць патрабавала ад паэта заклiкаць да помсты.

Бо нена тое Радзiма мне у рукi дала аутамат,

Каб стаяу на дарозе маей тройчы выклыты кат".

Ваенная лiрыка П.Панчанкi хвалюе суровым рэалiзмам, глыбокiм псiха лагiзмам, высокiм гераiчным i трагедыйным гучаннем. Усе гэта цесна пераплялося у баладзе "Герой". Гэты невялiчкi твор стау сапраудным помнiкам простаму салдату, якi вынес усе нечалавечыя пакуты вайны, сваiм жыццем абаранiу Радзiму.

Iдзе наступленне, перад воiнамi паустае перашкода - калючы дрот.

… На увесь рост падняуся салдат

I лег на змяiныя скруткi дроту.

I двесце салдацкiх запыленых ботау

Прайшлi па яго спiне …

Салдат ахвяруе сваiм жыццем, каб даць магчымасць iншым перамагчы ворага, хоць на некалькi хвiлiн прыблiзiць перамогу.

Вершы П.Панчанкi ваеннага часу носяць спавядальны характар, уяуляюць сабой суцэльны маналог, звернуты да народа i краiны у самы трывожны для iх час. На першым плане у гэтым маналогу - сыноускi боль, сыноуская ласка i пяшчота i побач - жорсткасць i нянавiсць да ворага. Яго паэзiя узвышае, дапамагае жыць i думаць, яна сцвярджае цудоуныя каштоунасцi чалавечага жыцця.

 

 

РАЗВІЦЦЁ ПАЭТЫЧНАГА СТЫЛЮ П. ПАНЧАНКІ

Пімен Панчанка — майстар мастацкай дэталі. Яркая метафарычнасць, дакладнасць, раз-настайнасць рытмічных і рыфмавых знаходак уласцівы ўжо першым зборнікам паэта. Але П. Панчанка ніколі не спыняўся на дасягнутым, рос духоуна і творча, пашыраў свой кругагляд, І яго паэзія развівалася разам з ростам асобы. Яркі стыль паэта, напоўнены аганіч най метафарычнасцю, шчырай эмацыянальнас-цю, не зблытаеш ні з чым. Паэт вельмі патра-бавальны да сябе, ён прызнаецца, што не можа. I дараваць сабе ніводнага слабога радка, нівод-най недакладнай рыфмы. Пільнае назіранне за жыццём, душэўная няўрымслівасць, пачуццё адказнасці за ўсё, што робіцца ў краіне, разуменне ролі паэта ў жыцці народа — усё гэта тлумачыць нязменную цікавасць чытачоў да творчасці паэта на працягу больш як паўвека. Мне вельмі спадабаўся верш «Журавы». У ім П. Панчанка апісвае трывожны настрой пачатку другой сусветнай вайны. У трагічным воб-разе жураўлінага выраю, пры дапамозе пранізліва тужлівай інтанацыі, зададзенай з самага пачатку верша: «Ты чуеш, дружа мой, як пла-чуць журавы над зарывам асенніх журавін?», аўтар перадае боль і разгубленасць ад набліжэн-ня грознай навалы. ЁІг як бы прадбачыць ахвяры і няшчасці роднай зямлі і пакутуе ад таго, што не ў сілах павярнуць гісторыю: Там гнёзды спалены, Там птушанятпы знішчаны, Смяротпны дым плыве над папялішчамі. Сутыкненне кантрасных, несумяшчальных эпітэтаў «смяротны дым», «залатыя промні» падкрэслівае трагізм алегарычнага вобраза птушынага няшчасця і страшэннай небяспекі, якая пагражае Радзіме, надае твору горкі, не-паўторны лірызм. Зусім у іншым эмацыянальным настроі вы-трыманы верш-балада «Герой» У творы няма ні яркіх эпітэтаў, ні метафар, ні лірычнага героя. Падзеі пададзены як бы збоку. Гераізм воіна не паказны, яго ўчынак — гэта выкананне службовага і грамадзянскага абавязку. Будзённае апісанне подзвігу, сціплая самаах-вярнасць героя ствараюць псіхалагічную на-пружанасць верша: Злосна сказаў: «Уставай, пяхота! Мы не на пляжы, а на вайне». I лёг на змяіныя скруткі дроту. I дзвесце салдацкіх запыленых ботаў Прайшлі па яго спіне. I толькі ў апошняй страфе праз адухаўлен-не роднай зямлі паэт падкрэслівае ступень пакут героя і веліч яго подзвігу: А ён свае косці з іржавых калючак Сваімі рукамі без стогну аддзёр, Зваліўся на пгравы, і стала балюча I травам, і росам, і ветрам гаючым, Што прыляцелі з валдайскіх азер. П. Панчанка не баіцца звяртацца да самых вострых праблем сучаснасці. Пры гэтым ён не проста выкрывае недахопы, а імкнецца дабрац-ца да іх вытокаў, каранёў. У вершы «Ратуйце нашы душы!» паэт б'е ў званы, бо «амаль што гіне пакаленне, а сэрцы раўнадушныя маўчаць.» П. Панчанка выкрывае бессэнсоўнасць існаван-ня моладзі, адсутнасць ідэалаў, схільнасць да нізкапробнай культуры і шкодных звычак. Але паэт не толькі некага абвінавачвае, ён адчувае і сваю асабістую адказнасць за гэтае пакаленне: Вы — юныя, разгубленыя ў свеце, Загубленыя сферай і маной, Вы Богам недагледжаныя дзеці I вашымі бацькамі Ды і мной. Паэт ведае, што толькі агульныя намаганні, цяжкая паўсядзённая праца могуць дапамагчы маладому пакаленню трывала стаць на ногі: Ад заклікаў паветра зноў трасецца... Але, каб выбраць лепшую з дарог, Патрэбна мудрасць працы Нашых сэрцаў; Патрэбны маці, бацька, педагог. П. Панчанка ніколі не пісаў вершаў дзеля таго, каб толькі паказаць сваё паэтычнае майстэрства. Ён пільна ўглядаўся ў жыццё і пісаў пра тое, што сапраўды яго хвалявала. Таму паэзія Пімена Панчанкі заўсёды была актуальнай, сугучнай часу. «Любоў да жыцця — ва ўсіх яго праявах — вось што ў вышэйшай ступені ўласціва П. Панчанку і яго востраадчувальнаму радку», — пісаў крытык У. Гніламёдаў.

 

Участников: 0 и 56 гостей онлайн